Тамара Патоцкая: Я падтрымліваю Святлану Ціханоўскую ва ўсім
У Баранавічах і Берасці даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай сталі жанчыны з вялікім стажам працы ў палітычным і сацыяльным жыцці краіны. У Берасці – старшыня прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, у Баранавічах – сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада), гаспадыня аграсядзібы Тамара Патоцкая.
Тамара Патоцкая кажа, што яна падтрымлівае Ціханоўскую ва ўсім, як і бальшыня тых, хто паставіў за яе свой подпіс:
– Святлану Ціханоўскую падтрымліваю не толькі я. А сёння вельмі шмат беларусаў яе таксама падтрымліваюць. Я ведаю, што ёй вельмі цяжка. Маладая, па-першае. І сядзіць яе муж у турме. Як яна сама адказвала, падштурхнула яе ўвайсці ў прэзідэнцкую кампанію каханне да мужа. А мы яе падтрымліваем, таму што Сяргей вельмі шмат зрабіў для таго, каб падняць беларусаў з канап.
Паводле Тамары Патоцкай, яна ведае, што будзе пераслед і рэпрэсіі супраць яе, яны практычна ўжо пачаліся. Але яна добра ўсведамляе, што яе чакае і гатова да любых наступстваў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя