Таццяна Караткевіч: Хай у Лукашэнкі будуць яшчэ два тэрміны
Кандыдатка ў прэзідэнты ад кампаніі „Гавары праўду” Таццяна Караткевіч дала інтэрв’ю „Медузе”.
На пытанне ці разлічвае Таццяна Караткевіч на перамогу, калі кажа, што збіраецца набраць толькі 20%, кандыдат адказала:
„Калі мы пачыналі кампанію, у мяне быў рэйтынг 2%. Дзіўна было б казаць, што мы хочам перамагчы. З іншага боку, мы ўжо перамаглі, таму што мой рэйтынг яшчэ да пачатку агітацыі вырас да 18%, а цяпер павінен быць значна больш. Мы зрабілі немагчымае ў тых складаных умовах, у якіх мы працуем”.
Сярод іншага ў кандыдаткі спыталіся: „Лукашэнка не падобны на чалавека, які сыдзе з пасады ў выніку выбараў”.
„Калі ён не хоча сыходзіць, то ў яго яшчэ ёсць варыянт змяніць сваю палітыку. Мы таму і гаворым пра мірныя перамены, бо бачым у гэтым перспектыву і для яго ў тым ліку. Мы прапануем вярнуцца да двух прэзідэнцкіх тэрмінаў – хай у яго будзе яшчэ два тэрміны. Мы ж не кажам, што ў яго няма падтрымкі — пры сумленных умовах гульні ён бы таксама мог перамагчы”, – адказала Таццяна Караткевіч.