Таццяна Караткевіч: Мы чакаем другога тура



 

На ўчастак Таццяна Караткевіч прыйшла разам з мужам. Яна выйшла з кабінкі і паказала бюлетэнь журналістам. У ім насупраць яе прозвішча стаяла тлустая «птушачка». Затым яна сфатаграфавала бюлетэнь на мабільнік і паклала ў скрыню.

Караткевіч

«Мы чакаем перамогі, чакаем двузначнай лічбы і другога тура, — паведаміла Караткевіч на беларускай мове. – На плошчу я клікаць не буду, бо, па-першае, не ўпэўненая, што магу забяспечыць бяспеку людзям. А па-другое, верагодныя правакацыі ад іншых сіл»., перадае яе словы „Наша Ніва”.

Неверагодная яўка на датэрміновым галасаванні – гэта, па яе словах, «страх улады перад другім турам».

Пасля галасавання Таццяна паедзе да сына, які гуляе ў піянербол. Затым, па яе словах, будзе ў горадзе.

«Пра лічбу, якая атрымаецца, казаць не магу. Але за мірныя перамены прагаласуе шмат людзей», — запэўніла Караткевіч.