Таццяна Караткевіч наведала Берасцейшчыну
Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты ад ініцыятывы „Народны рэферэндум” Таццяна Караткевіч прыехала сустрэцца з берасцейцамі.
22 чэрвеня яна разам з камандай усклала кветкі да вечнага агню ў Берасцейскай крэспасці.
„Такім чынам я дакранулась да подзвігу народа”, – адзначыла палітык:
– Я рыхтуюся стаць кіраўніком дзяржавы, таму зараз езджу па рэгіёнах, а Берасце – гэта буйны беларускі горад, сталіца вобласці. Хацелася б сустрэцца з людзьмі, пачуць іх меркаванне, як яны жывуць, што яны хочуць для сябе, для свайго горада. Канешне дата сённяшняя – гэта пачатак вайны, мы сёння былі ў Берасцейскай крэпасці, я там была ўпершыню, мяне вельмі ўразіў гэты мемарыял.
Таксама падчас наведвання Таццянай Караткевіч Берасцейшчыны запланавана сустрэча з патэнцыйнымі выбаршчыкамі, прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацыі, правядзенне прэсавай канферэнцыі і наведванне Берасцейскага раёна.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
