Таццяна Караткевіч наведала Бярозаўшчыну
Магчымы кандыдат у прэзідэнты ад кампаніі “Народны рэферэндум” Таццяна Караткевіч наведала Бярозаўшчыну. У прыватнасці – вёску Спорава, якая адваёўвае возера ў арэндадаўцы. Наведала таксама і горад Белаазёрск.
[Not a valid template]
Сустрэча ў Спорава была нешматлікай, бо адбылася ў працоўны час. Вяскоўцы скардзіліся на мясцовых чыноўнікаў, арандатара возера Анатоля Заблоцкага і раённую газету “Маяк”, якая хлусліва і ганебна асвячае іх праблемы.
Пра палітыку гаварылі неахвотна:
– А ў нас кандыдатаў хутка “закрываюць” : …(смех).
Таццяна Караткевіч патлумачыла, чаму плануе змагацца за крэсла прэзідэнта:
– Мой выбар звязаны не з тым, што я жанчына, што я маці, што я грамадзянін, што я выкладчык альбо актывіст грамадзянскіх арганізацый, я кандыдат, бо я ўпэўненая ў ідэі “Народнага рэферэндума” і людзі хочуць упэўненай будучыні.
У Белаазёрску Таццяна Караткевіч сустрэлася з мясцовымі прадстаўнікамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду”. Яна азнаёмілася з вынікамі збораў подпісаў сацыял-дэмакратаў аб добраўпарадкаваньні вуліц ды рамонту дамоў.
Беларускае Радыё Рацыя