Таццяна Караткевіч наведала Бярозаўку
Тацьцяна Караткевіч працягвае ездзіць па краіне. Кандыдатка ў прэзідэнты наведала горад Бярозаўка Гарадзенскай вобласці. На сустрэчу прыйшлі каля пяцідзесяці бяразаўчанаў. Самая вострая праблема, якая іх турбуе, тычыцца экалагічнага становішча ў Бярозаўцы. У самым цэнтры гораду ўлады плануюцца распачаць вытворчасць шкловаты. На гэта звярнула ўвагу і Таццяна Караткевіч.
Даволі актыўна людзі збіраліся, яны мяне чакалі, гэта прыемна. Думаю, гэтаму спрыяла тое, што я ўзгадала гэты горад у сваіх выступах. І ў мяне ўнутраны боль, з-за таго, што людзі кажуць яшчэ пра пытанні экалогіі, у сувязі з цэхам, які выпускае шкловату. Паўсюль людзі вельмі пазітыўна ўспрымаюць мяне, задаюць сур’ёзныя пытанні, адчувальна, што яны ўжо арыентуюцца ў сітуацыі і хочуць пераменаў.
На сустрэчы з Таццянай Караткевіч прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі. Жыхары Бярозаўкі актыўна скарысталіся магчымасцю задаць набалелыя і вострыя пытанні ў нефармальнай абстаноўцы так сама і кіраўніку гарвыканкама Валеру Яводзіку.
[Not a valid template]
Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.