Таццяна Караткевіч правядзе кампанію за ўнутраныя сродкі



Таццяна Караткевіч – кандыдатка на пасаду прэзідэнта ад ініцыятывы „Народны рэферэндум” – правядзе кампанію за ўнутраныя сродкі.

73DF56CB-B7AA-498F-B3FA-36B8C030716B_mw1024_s_n

Таксама актывістка „Гавары праўду” распавяла, што будзе рада дапамозе Уладзіміра Някляева, але і бяз гэтага адчувае сябе ўпэўнена на старце прэзідэнцкай выбарчай гонкі. „Праводзіць кампанію мы будзем за кошт унутраных рэсурсаў. Гэта і ахвяраванні ад людзей, і валанцёры”, – заявіла Караткевіч ў інтэрв’ю выданню “Sputnik”.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што дзейнічаць збіраецца выключна ў рамках заканадаўства. Паводле яе слоў, актыўная праца вядзецца, палітык наведала дзесяць гарадоў Беларусі.

Дапамогі звонку ў патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзідэнты няма. Па словах Таццяны Караткевіч, падтрымаць яе абяцаў Уладзімір Някляеў – экс-лідар кампаніі „Гавары Праўду!” і кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010-га года. Досвед працы ў яго камандзе палітык мае намер выкарыстоўваць і ў сваёй прэзідэнцкай гонцы.

Беларускае Радыё Рацыя