Таццяна Караткевіч запрашае на сустрэчу з берасцейцамі
На сустрэчу з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Таццянай Караткевіч запрашаюць сёння жыхароў Берасця. Мерапрыемства пачнецца а 18-ай гадзіне ў Палацы культуры Прафсаюзаў, што па вуліцы Маскоўскай. Давераная асоба кандыдаткі Ігар Маслоўскі адзначыў, што пад час сустрэчы ў грамадзян будзе магчымасць пачуць праграму Таццяны Караткевіч і задаць ёй і яе камандзе пытанні.
– Пытанні можна задаваць самыя розныя, ад асабістага характару, да палічыных, эканамічных і сацыяльных пытанняў. Таццяна, я думаю, распавядзе пра сваю выбарчую праграму, і цэлы блок будзе адведзены пытанням, на якія адкажа яна і яе давераныя асобы. Таму мы запрашаем усіх берасцейцаў прыйсці на гэтую сустрэчу.
Асноўнай тэмай размовы стане неабходнасць правядзення глыбокіх палітычных рэформаў у краіне, павышэнне ўзроўню якасці жыцця беларусаў і стварэнне эфектыўнай эканомікі, якая будзе развівацца.
Беларускае Радыё Рацыя