Таццяна Малашчанка: Без руху цяжка застацца чалавекам
Сябра партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Таццяна Малашчанка з Баранавічаў лічыць, што ўдзел у выбарах дае больш магчымасцяў падзяліцца з людзьмі набытымі ведамі інтэлектуальнага характару. Таксама важны асабісты кантакт з жыхарамі горада. Таму яна вырашыла балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкай Усходняй выбарчай акрузе №6.
– Спадзеваў вельмі мала, і кажуць, што гэта мышыная валтузня, па-рознаму называюць усе гэтыя дзеянні, але ведаеце, жыццё само па сабе – гэта таксама рух. І без руху цяжка застацца чалавекам, асабліва тады, калі ты маеш нейкі патэнцыял і маеш што прапанаваць людзям, і самае галоўнае – зрабіць. І калі ты маеш у сабе штосьці, чым ты можаш падзяліцца, дапамагчы астатнім, выйграе грамадства ў любым выпадку.
Паводле Таццяны Малашчанкі, яна мае намер падчас сваёй выбарчай працы размаўляць з людзьмі пра важнасць прызнання беларускай мовы роднай і пра захаванне незалежнасці, над якой узнікла пагроза.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя