Таццяна Малашчанка: Мы мусім добра разумець, што прапаноўваем
Партыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, якая правяла вялікую канферэнцыю на тэму «Партыйнае будаўніцтва ў сучасных умовах», першая падняла пытанне аб збліжэнні ўсіх дэмакратычных партый дзеля вольнай Беларусі, кажа сябра Управы партыі Таццяна Малашчанка:
– Партыі павінны быць у авангардзе ідэяў. Канешне, розныя партыі маюць розны фундамент, розныя статуты. Бог зрабіў людзей вельмі рознымі, таму гэта вельмі важна быць рознымі, каб сапраўды не было ўхілаў у розныя бакі. Мы павінны служыць свайму народу, і ідэі, якія мы высоўваем, мы мусім добра разумець, што мы прапаноўваем. І тады людзі змогуць выбраць.
– Каб дайсці да Беларусі – трэба ісці.
– Мне цікава тое, што мы збліжаемся з іншымі партыямі.
Па заканчэнні мерапрыемства быў прыняты мемарандум аб збліжэнні пазіцый паміж партыямі БХД і Народная Грамада. Яны заклікалі да збліжэння пазіцый паміж іншымі палітычнымі сіламі, якія грунтуюцца на пазіцыі дэмакратыі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя