Таццяна Новікава: Кастусёва маглі затрымаць з-за «Чарнобыльскага шляху»
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ, з`яўляецца адным з заяўнікаў «Чарнобыльскага шляху» ў Менску.
Ці магло гэта стаць прычынай затрымання палітыка разважае каардынатар Беларускай антыядзернай праграмы Таццяна Новікава:
– Гэта можа быць выклікана падачай заяўкі, гэта можа быць звязана з нечым іншым. Але не варта было падаваць заяўку. Я думаю, што гэта можа быць адной з прычынаў, таму што калі падавалі заяўку на Дзень Волі, яе падаваў Ігар Барысаў, ён таксама быў затрыманы. І не толькі ён, і Казлоў быў затрыманы. Гэта трэба адзначаць у любым выпадку, але гэта трэба рабіць так, каб гэта было бяспечна для ўдзельнікаў. Мая прапанова была – казаць пра гэта анлайн.
Партыі БНФ, якую ўзначальвае Рыгор Кастусёў, з`яўляецца сталым удзельніка акцыі «Чарнобыльскі шлях», якая праводзіцца ў Беларусі з 1989 года.
Сёлета акрамя Партыі БНФ заяўку на акцыю падалі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і «Зялёныя».
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Партыя БНФ