Таццяна Севярынец: Чаму Бабарыка павінен адбівацца адзін?
Аляксандр Лукашэнка добра бачыць, што народ супраць. Таму прымяняе рэпрэсіўныя метады да сваіх апанентаў яшчэ да выбараў, хаця да 2020 года падобныя расправы ўжываліся пасля выбараў. Сённяшнімі рэпрэсіямі ў перадвыбарчы час Лукашэнка паказаў свой страх перад людскім “до”, кажа назіральніца за выбарамі з 20-гадовым стажам, кіраўнік партыі Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец:
– Ягоная машына працавала бесперабойна. Забяспечвала яму рэйтынг, забяспечвала яму ўсё. А тут зараз зямля гарыць пад нагамі. Не тое, што надакучыў. Надакучыў, гэта вельмі мякка сказана. Ён ужо абрыдл. У людзей няма цярпення цярпець ягоныя выхадкі, ягоныя рашэнні. Усе людзі бачуць, што жыць з кожным годам, з кожным месяцам, з кожным днём робіцца ўсё цяжэй.
Паводле Таццяны Севярынец, чаму Бабарыка павінен адбівацца адзін. Яго ініцыятыўная група не 100 чалавек, як засталося ў Ціханоўскага пасля рэпрэсій, а больш 8 тысяч. І трэба не баяцца выступіць супраць нахабных, беспадстаўных распраў. А ўсёй грамадзе падтрымаць каманду Бабарыкі. Бо свабода і дабрабыт на канапу самі не прыходзяць.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя