Таццяна Севярынец: Калі Лукашэнка здасць краіну, яго пракляне ўвесь беларускі народ



На 20-га снежня ў Менску запланавана чарговая акцыя пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй. На думку маці аднаго з арганізатараў акцыі Паўла Севярынца, грамадскай актывісткі з Віцебска Таццяны Севярынец, суверэнітэт краіны апынуўся перад рэальнай пагрозай. Планы ўрадаў Беларусі і Расеі ўтойваюцца, людзі не ведаюць, у якой дзяржаве яны могуць апынуцца ў выніку так званай паглыбленай інтэграцыі. Таму бараніць незалежнасць Беларусі выпадае самім грамадзянам, неабыякавым да беларускай гісторыі і яе будучыні.

 

Таццяна Севярынец спадзяецца, што беларусы разумеюць адказнасць за гэта, і звяртаецца асабіста толькі да аднае асобы:

– Аляксандр Рыгоравіч, майце сумленне, майце гонар, майце годнасць. Што хочаце, рабіце, але калі вы зараз здасцё краіну, нашчадкі будуць жыць і клясці вас! Усе гады, усе стагоддзі акупацыі Расеяй Беларусі – гэта стагоддзі знішчэння беларускай культуры, беларускай мовы, беларускай гісторыі… Людзі, не бойцеся! Вы павінны абараніць сваю краіну. Вы павінны! Перад гісторыяй і будучыняй.

Актывістка не толькі заклікае іншых: яна была на Кастрычніцкай плошчы 7-га снежня, і зноўку гатовая быць у шэрагах пратэстоўцаў на наступнай антыінтэграцыйнай акцыі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя