Таццяна Шчытцова: Беларуская ідэя зараз – нам патрэбен нацыяналізм без нацыяналізму
У межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбылася анлайн-дыскусія пад назвай «Аб значэнні філасофіі падчас вайны».
Пра галоўную праблему беларускай нацыянальнай ідэі на фоне палітычнага крызісу разважае доктар філасофскіх навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, галоўны рэдактар часопіса “Топас” Таццяна Шчытцова:
– Пытанне нацыянальнага суверэнітэту застаецца вельмі важным. Таму трэба думаць, як размаўляць на мове, не адмовіцца ад гэтай пазіцыі нацыяналізму, але пры гэтым гэта павінна быць пазіцыя, якая выключае нацыяцэнтрычнасць, выключае замкнёнасць на сябе, то бок выключае ўсе тыя паталогіі нацыяналізму, якія выдатна апісаны і прааналізаваны ў вялізным комплексе літаратуры. Нам патрэбны нацыяналізм без нацыяналізму. Для нас сёння, падкрэслю, першае пытанне – гэта – пытанне нацыянальнага суверэнітэту. І гэтае пытанне для нас сёння мае і ўнутраную, і знешнюю перспектывы.
Анлайн-дыскусія пад назвай «Аб значэнні філасофіі падчас вайны» была прысвечана ідэям Уладзіміра Мацкевіча аб практычнай філасофіі. На сёння палітзняволены філосаф працягвае заставацца ў магілёўскай турме № 4.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя