Таццяна Тарасевіч: У большасці страх і абыякавасць



Сябра сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), прэтэндэнт у кандыдаты дэпутатаў па Пружанскай выбарчай акрузе №9 Таццяна Тарасевіч праводзіць пікеты ў Бярозе і ў Пружанах.

Паводле Таццяны Тарасевіч, пікеты даюць магчымасць кантактаваць з рознымі людзьмі і даведвацца пра іх настрой. Агульная рысы бальшыні нашых людзей – гэта страх і абыякавасць, кажа Таццяна Тарасевіч:

– Такое адчуванне, што людзі ні ў што не вераць. У Бярозе ўсё ж такі больш смелыя людзі, хоць і там і там адчуваецца залежнасць ад улады, залежнасць ад працы і боязь. У Бярозе ўсё ж такі людзі больш раскаваныя, чым у Пружанах. У Пружанах такія больш правінцыйныя, ні ў што не вераць і не лічаць, што самім трэба нешта рабіць. Многія казалі, што яны даўно не ходзяць на выбары. 

Увесь матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Па словах Тарасевіч, карысць ад пікетаў несумненна ёсць, нават калі прыходзіцца спрачацца з нязгоднымі або адказваць на агрэсіўныя выпады прыхільнікаў “рускага міру”.

Беларускае Радыё Рацыя