Таццяна Тарасевіч: У нас ідзе парушэнне Канстытуцыі



Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч – прэтэндэнт на кандыдата ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь – правяла тры пікеты ў Бярозе.

Пікеты праходзяць пад бел-чырвона-белымі і блакітнымі еўрапейскімі сцягамі. Адны глядзяць на гэтыя сцягі са страхам, а для другіх яны як арыенцір да новага жыцця, кажа настаўніца-пенсіянерка, якая паставіла свой подпіс за вылучэнне Таццяны Тарасевіч у кандыдаты:

– Ужо абрыдла гэта. Хочацца навізны, хочацца праўды, хочацца рэальных зрухаў нейкіх, а не ўсё адну гаварыльню. 

– Трэба мяняць штосьці ў гэтым жыцці.

Многія гаварылі, што ім на працы прыказалі не ставіць нідзе свае подпісы. У першую чаргу мелася на ўвазе, за апазіцыйнага прадстаўніка, гаворыць Таццяна Тарасевіч:

– У нас ідзе парушэнне Канстытуцыі, людзям не дазваляюць мець свае погляды.

Паводле Таццяны Тарасевіч, калі яна не паспее сабраць 1000 подпісаў, то будзе балатавацца ад партыі. Галоўная яе задача – праца з людзьмі ў перыяд агітацыі.

Беларускае Радыё Рацыя