Telegram-супольнасць выступіла супраць інтэграцыі з Расеяй
Пад зваротам падпісаліся больш за 60 блогераў. Іх супольная аўдыторыя пад 400 тысяч чалавек.
Тэкст заявы з’явіўся ў Telegram-канале @belarustelegram у 12.00 4 снежня. Кожны з падпісантаў апублікаваў заяву ў сваім канале.
Што гаворыцца ў звароце:
«Рэагуючы на чуткі „аб узмацненні інтэграцыі“ і падпісанні „дарожных картаў“ з РФ, Telegram-супольнасць Беларусі заяўляе:
– Незалежнасць Беларусі не прадмет гандлю;
– Падпісанне любых дакумэнтаў, якія ідуць на шкоду суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны, — непрымальна;
– Паглыбленне інтэграцыі з Расеяй шкодзіць нацыянальным інтарэсам нашай краіны».
Хто падпісаў зварот:
@nexta_tv, @belamova, @nexta_lite, @vandroukiby, @mc_maxim, @belteanews, @studentyby, @mkbelarus, @palchys, @tuteishi, @of_belarusian, @belarus_economy, @banana_by, @cpbelarus, @belarusian_history, @harbatsevichhh, @shraibman, @belarus_lite, @belarusfoot, @vybary, @interminsk, @motolkohelp, @wordandtruth, @thisminsk, @BelarusTelegram, @freebelarus, @nice_belarus, @lukanomika, @movaby, @schoolBY, @paradachak, @elehtarat, @symbalby, @UsyLukashenko, @moladzbel, @pacaby, @belaruskipioner, @holybelawood, @hataland, @MikolaDziadok, @bellitra, @inforep, @BelarusyKiev, @viacorka, @viasna96, @artsiadziba, @belgazeta, @rybalou, @svezhyvecer, @pozva, @belmne, @abarona, @sviniec, @belarus_sacral, @iSANS_Belarus, @new_vitebsk, @pospekh, @mf_mensk, @cryptobelarusik.