Тэракт у Анкары. Амаль 30 смяротных ахвяраў
Баланс смяротных ахвяраў тэракта ў Анкары ўзрос да 28 чалавек, што найменш 61 параненых, — паведаміў прэс-сакратар ўраду Турцыі.
Мэтай тэракта былі аўтобусы, якія перавозілі вайскоўцаў — паведамляе крыніца ў Генштабе.
Магутны выбух прагрымеў у Анкары ўвечары 17 лютага, над горадам луналі клубы цёмнага дыму. Непадалёк ад месца здарэння знаходзяцца будынкі парламенту, сядзіба ўраду, а таксама Вайсковага генштабу.
Прэс-сакратар кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця (AKP) назваў выбух тэрактам, але пакуль што невядома, хто нясе за яго адказнасць.
Прэм’ер-міністр Турцыі Ахмет Давутоглу адклікаў свой афіцыйны візіт у Брусель.
Паводле звестак паліцыі выбухоўка была закладзена ў аўтамабілі, які дэтанаваў у момант праезду аўтобуса з вайскоўцамі.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn.24