Ці будзе адстаўка Рышарда Тэрлецкага? 



23 чэрвеня ўвечары ў польскім сейме разгледзяць дзве заявы аб звальненні віцэ-маршалка Рышарда Тэрлецкага.

Пра гэта заявілі намеснікі маршалка Малгажата Кідава-Блоньска і Пётр Згожэльскі.

Сам Рышард Тэрлецкі адзначыў, што ён у добрым настроі і чакае рашэння. Хадайніцтвы аб звальненні намесніка спікера Сейма былі пададзеныя грамадзянскай кааліцыяй сумесна з левымі і парламенцкім колам Польшча-2050. Заявы пададзены ў сувязі са словамі Тэрлецкага пра лідара беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую.

Рышард Тэрлецкі быў абураны тым, што Ціханоўская сустрэлася з чальцом найбуйнейшай польскай апазіцыйнай партыі Рафалам Тшаскоўскім падчас свайго візіту ў Варшаву. У сваім твітэры ён напісаў, што “калі Ціханоўская хоча прарэкламаваць антыдэмакратычную апазіцыю ў Польшчы, то няхай звернецца за дапамогай у Маскву, а мы падтрымліваем беларускую апазіцыю, якая не на боку нашых апанентаў”. Гэты допіс выклікаў у Польшчы вялікі рэзананс і зараз можа прывесці да адстаўкі віцэ-маршалка.

Беларускае Радыё Рацыя