The Times: Ангела Мэркель „Чалавек года”



Брытанская газета Times назвала „Чалавекам года” канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель. Ганаровым званнем Мэркель ганаравалася за „захаванне стабільнасці ў Еўропе”, гаворыцца ў апублікаваным у пятніцу паведамленні газеты.

Выданне таксама адзначае, што Мэркель была абраная, галоўным чынам, за ўклад пры правядзенні „напружаных перамоваў Захаду з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным”, пасля ўз’яднання Крыма з Расеяй.

„Спадарыня Мэркель прадэманстравала сябе ў ролі выключнага дзеяча ў час, калі стасункі паміж Усходам і Захадам былі на мяжы самага небяспечнага геапалітычнага крызісу з часоў Халоднай вайны”, – паведамляе Times.