Толькі адзін дэпутат прыйшоў у Палату прадстаўнікоў у ахоўнай масцы
На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў дэпутаты сядзяць не парамі, як звычайна, а па адным, але маску носіць толькі адзін дэпутат са 110, заўважае Office.life. Дэпутат у масцы – 55-гадовы журналіст Тэнгіз Думбадзэ.
На пасяджэнні ён расказаў, што за апошні дзень заразіліся 20–30 медыкаў, адзначыў нізкія (25–30 рублёў) даплаты медыкам за працу, звязаную з каронавірусам.
Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адказаў яму, што даплаты большыя, і ў лекараў дасягаюць 600 рублёў. Думбадзэ заклікаў прыняць больш жорсткія захады супраць вірусу. Два дні таму дэпутат па сваёй старонцы ў Facebook заклікаў усіх па магчымасці заставацца дома, звяртацца да лекараў пры першых жа сімптомах, дапамагаць пажылым і не адчайвацца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com