Толькі праз 7 дзён Губарэвіч атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі
Фіксуюцца першыя парушэнні ў час перадвыбарчай кампаніі з боку дзяржаўных органаў. І ўжо на этапе вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Пра гэта паведамляе намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч, які адным з першых падаў дакументы для рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы.
– Сваю ініцыятыўную групу я падаў на рэгістрацыю ў першы ж дзень, калі гэта можна было зрабіць. Аднак пасведчанне атрымаў са спазненнем. Акруговая выбарчая камісія парушыла заканадаўства і замест адведзеных законам пяці дзён, я мусіў чакаць сем дзён дзеля таго, каб пачаць збор подпісаў.
Гэта пакуль адзіны выпадак парушэння выбарчага заканадаўства, з якім сутыкнуліся сябры Руху “За Свабоду”. А яны, паводле Юрыя Губарэвіча, ужо зарэгістравалі па Беларусі каля 20-ці ініцыятыўных груп.
Беларускае Радыё Рацыя