Трамп анансаваў кандыдатуру амбасадара ЗША ў Беларусі
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распавёў, хто стане амбасадарам ЗША ў Рэспубліцы Беларусь пасля 12-гадовага перапынку. Ім стане Джулі Фішэр.
Ад 2008 года амбасада ЗША ў Беларусі працавала ў скарочаным складзе на чале не з амбасадарам, а з павераным. Узровень дыпламатычных стасункаў быў паніжаны на патрабаванне афіцыйнага Менска.
Раней Джулі Фішэр займала пасады ў NATO, а таксама дыпламата ва Украіне, Грузіі і Расеі. Прызначэнне Фішэр яшчэ не зацверджанае Сенатам. Калі гэта адбудзецца, пакуль невядома, таму што сустрэчы не праводзяцца праз пандэмію каронавірусу.
ЗША адклікалі свайго амбасадара з Менску ў 2008 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка загадаў скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у краіне. Адносіны паміж краінамі пагоршыліся пасля ўвядзення Вашынгтонам санкцый супраць парушэння правоў чалавека і палітычных рэпрэсіяў падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Беларусі.
ЗША і Беларусь упершыню абвясцілі аб планах абмену амбасадарамі паслоў у верасні 2019 года, калі высокі чыноўнік Дзярждэпартамента Дэвід Хэйл сустрэўся з Лукашэнкам у Менску.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters