Трамп не жадае, каб перамовы па Данбасе праходзілі ў Менску



Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі прапанаваў перанесці з Менска перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. Пра гэта ўчора, 18 студзеня, заявіў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на брыфінгу ў Нью-Ёрку па выніках сустрэчы з Дональдам Трампам, перадае Today.kz.

„Я кажу: Давайце ў Казахстане, як першапачаткова павінна было быць. (…) Дамовіліся ў гэтым кірунку працаваць. Ёсць менскія дамоўленасці, якія зайшлі ў тупік, я лічу. Зараз міратворцаў трэба ўводзіць у Данбас і Луганск. (…) Трэба збліжаць гэтыя пазіцыі, прыходзіць да ўзаемаразумення. Менск-1 у тупіку, патрэбен Менск-2”, – распавёў Назарбаеў.

 Фота ap.org