Трамп: Саміт з КНДР можа быць адкладзены
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не выключыў, што яго перамовы з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам могуць не адбыцца 12 чэрвеня, як гэта было запланавана. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з лідарам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам.
Падчас сустрэчы. Фота Рэнхап
„Ёсць пэўныя ўмовы, якія мы хочам, і я думаю, што мы іх атрымаем, калі не – то ў нас не будзе сустрэчы”, – заявіў Дональд Трамп, не ўдакладняючы, якія менавіта ўмовы вылучае амерыканскі бок. Пры гэтым, паводле яго слоў, падрыхтоўка да саміту працягваецца.
Раней МЗС КНДР заявіў, што ім не цікавы дыялог з аднабаковымі патрабаваннямі аб дэнуклеарызацыі, на якіх настойвае ЗША.