Трамп сустрэнецца з Зяленскім 25 верасня
Прэзідэнт ЗША Дональд Трапм сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім 25 верасня, паведаміў „Радіо Свобода” прадстаўнік Белага дома.
Першая сустрэча двух прэзідэнтаў пройдзе ў рамках Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у амерыканскім Нью-Ёрку.
Зяленскі і Трамп абмяркуюць пытанне мірнага ўрэгулявання на Данбасе, супрацу Украіны і ЗША ў галіне энергетыкі і гандлю. Акрамя гэтага, тэмай перамоваў можа стаць заклапочанасць Вашынгтона спробай Кітая „завалодаць інтэлектуальнай уласнасцю Украіны”, заўважылі ў Белым доме. Плануецца, што прэзідэнты будуць размаўляць 45 хвілін, а можа і больш. Зяленскі здзейсніць візіт у ЗША 23-26 верасня для ўдзелу ў 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Чакаецца, што ўкраінскі прэзідэнт выступіць з прамовай у час агульных дэбатаў сесіі, а таксама возьме ўдзел у саміце па мэтах устойлівага развіцця. У офісе Зяленскага анансавалі, што кіраўнік дзяржавы сустрэнецца з Трампам у Нью-Ёрку, аднак дакладную дату не назвалі.
Беларускае Радыё Рацыя