Трамп ухваліў законапраект з санкцыямі супраць “Паўночнага патоку-2”
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў 20 снежня законапраект, які прадугледжвае санкцыі супраць кампаній, што ўдзельнічаюць у будаўніцтве газавода “Паўночны паток-2”. Ключавы падрадчык заявіў, што прыпыняе кладку труб.
Санкцыі прадугледжваюць адмову ў амерыканскіх візах і замарожванне амерыканскіх актываў замежных грамадзян і кампаній, якія маюць дачыненне да праектаў “Паўночны паток-2” і “Турэцкі паток”. Амерыканскія прадстаўнікі неаднаразова называлі газавод, па якім расейскі прыродны газ будзе экспартавацца ў Нямеччыну, пагрозай энергетычнай бяспекі Еўропы. У законапраекце ён названы “інструментам прымусу”. Афіцыйна санкцыі павінны ўступіць у сілу ў бліжэйшыя тыдні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters
