Трамп заявіў пра гатовасць увесці надзвычайнае становішча ў ЗША
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што ён мае поўнае права ўвесці рэжым надзвычайнага становішча ў краіне з мэтай атрымання ў абыход Кангрэса сродкаў на будаўніцтва бар’ера на амерыкана-мексіканскай мяжы.
Пра гэта Трамп заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.
„У законе на гэты конт усё ясна – я маю на ўвазе, што мы маем поўнае права на ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне, – сказаў ён. – Калі мы не заключым здзелку з Кангрэсам, хутчэй за ўсё, я зраблю гэта, – дадаў Прэзідэнт. – Не бачу прычын, чаму б я гэтага не зрабіў, у мяне ёсць на гэта права. Закон на 100% на маім баку”.
Трампу таксама было зададзена пытанне пра тое, як доўга ён гатовы чакаць перад увядзеннем рэжыму надзвычайнага здарэння. Прэзідэнт ЗША адказаў: „Думаю, мы ўбачым, што адбудзецца, на працягу некалькіх дзён”. Больш дакладных тэрмінаў ён не назваў.
З 22 снежня – ужо 20 дзён – у ЗША часткова прыпыненая праца федэральнага ўраду з-за адсутнасці бюджэтных сродкаў. Гэта адбылося з-за таго, што рэспубліканцам і дэмакратам у Кангрэсе пакуль не ўдалося ўзгадніць параметры часовага дзяржбюджэту, у які прэзідэнт і рэспубліканцы ва ўльтыматыўным парадку хочуць уключыць звыш $5 млрд на збудаванне фізічнага бар’ера на мяжы з Мексікай. Дэмакраты заяўляюць, што не ўхваліць выдзяленне з казны такіх буйных сродкаў, і гатовыя прапанаваць толькі $1,3 млрд.
Без фінансавання засталася прыкладна чвэрць ўрада, у прыватнасці, Дзярждэпартамэнт, Мінфін, Мінгандлю і Міністэрства ўнутранай бяспекі. Для астатніх дзяржустаноў кангрэс раней паспеў ўхваліць выдзяленне сродкаў да канца верасня 2019 года.
Фота AFP