Трамп: ЗША гатовыя прымяніць ядравую зброю



Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цягам тэлефоннай размовы з прэм’ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ пацвердзіў гатовасць прымяніць супраць Паўночнай Карэі ядравую зброю. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прэс-службу Белага дому. 

Адзначаецца, што палітычныя лідары абмеркавалі праведзенае напярэдадні выпрабаванне Пхеньянам ядравай бомбы. Трамп пацвердзіў, што Вашынгтан будзе бараніць сябе і сваіх саюзнікаў, „выкарыстоўваючы ўвесь спектр дыпламатычных, звычайных і ядравых магчымасцяў”.

3 верасня кіраўнік Пентагона Джэймс Мэтціс заявіў, што ўзброеныя сілы ЗША гатовыя даць „эффектыўны і падаўляльны ваенны адказ” у разе пагрозы для амерыканскіх тэрыторый ці саюзнікаў Вашынгтана з боку Паўночнай Карэі. Ён паясніў, што прэзідэнту было прапанавана некалькі сілавых варыянтаў развязання крызіса на Карэйскім паўвостраве, аднак удакладніў, што Амерыка не імкнецца да поўнага знішчэння Паўночнай Карэі.

Беларускае Радыё Рацыя