Транзіт беларускіх угнаенняў спыніцца ў снежні
У гэтым упэўнены міністар транспарту і камунікацый Летувы Марус Скуодзіс. У якасці прычыны ён называе санкцыі ЗША.
Нагадаем, у панядзелак ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да “Беларусь-калія”. Мінфін краіны ўсталяваў для амерыканскіх кампаній тэрмін да 8 снежня для завяршэння здзелак з беларускім вытворцам калійных угнаенняў. Летува мяркуе, што санкцыі не дазволяць кампаніям прымаць плацяжы за транзіт калія.
Беларускае Радыё Рацыя
