Траціна супрацоўнікаў ДАІ не прайшла праверкі на паліграфе



Міністр МУС у праграме «Буйным планам» пракаментаваў смяротную аварыю, якая адбылася па віне п’янага начальніка Баранавіцкай ДАІ. А таксама распавёў, што ўсе супрацоўнікі інспекцыі пройдуць праверку на паліграфе.

[youtube id=”LiC6BevLZIw”]

«Ні адзін супрацоўнік, які быў абвінавачаны ў парушэнні дысцыпліны, у прыватнасці, з’явіўся нецвярозым не толькі за рулём, але і на службовым месцы альбо ў форме, не застаўся служыць у органах унутраных спраў, – сказаў Ігар Шуневіч. – Кожны такі выпадак – гэта ўдар пад дых усёй сістэме, усяму афіцэрскаму корпусу, і ў дадзеным выпадку – службе ДАІ. Гэта сто разоў нівеліруе ўсё добрае, што мы робім у гэтай галіне».

igor_shunevich_mvd_001-klc6v

Па словах Ігара Шуневіча, за апошнія шэсць гадоў было пяць падобных выпадкаў, калі п’яныя супрацоўнікі за рулём здзейснілі ДТЗ. Аднак колькі п’яных супрацоўнікаў за гэты час трапляліся п’янымі за рулём, не здзяйсняючы злачынстваў, – такой статыстыкі няма.

Таксама міністр МУС заўважыў, што пасля баранавіцкай трагедыі пачалася праверка ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ. Усе інспектары праходзяць абавязковую праверку на паліграфе.

На сённяшні дзень, па словах Ігара Шуневіча, з 700 інспектараў ДАІ траціна не змагла прайсці праверкі. Кантракты з імі заключацца не будуць.

Дакладнасць даследавання на паліграфе складае 95-98%. Аднак міністру МУС пра выпадкі, калі паліграф удалося падмануць, нічога не вядома.

«Адмовіўся ад паліграфа – не прайшоў,» – сказаў Ігар Шуневіч у адказ на заўвагу вядучага пра тое, што праверка на паліграфе – добраахвотная працэдура.

Кіраўнік МУС таксама заўважыў, што цяпер ведамства працуе над новымі спосабамі адбору кадраў, надаючы ўвагу тым, хто зараз вучыцца ў спецыяльных навучальных установах – гэта кадэцкія вучэльні, ліцэі пры МУС.

Паводле tut.by