Трэба высмейваць тых, хто ідзе на выбары, разумеючы, што іх няма



Трэба высмейваць выбары, кандыдатаў, тых, хто ідзе на выбары, разумеючы, што іх няма, – кажа грамадскі актывіст з Глыбоччыны Яраслаў Берніковіч. Але да працэсу абрання адзінага, то бок да праймерыз ён ставіцца пазітыўна.

За сваю палітычную дзейнасць ён супрацоўнічаў з рознымі палітычнымі структурамі, пачынаючы ад партыі БНФ і заканчваючы кампаніяй «Гавары праўду». Менавіта ён агучыў услых, што ведалі шматлікія, але пра гэта не казалі, што Таццяна Караткевіч у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года не сабрала 100 тысяч подпісаў, а ўлады яе зарэгістравалі. Але пасля гэтага ён вярнуўся з Менску на Глыбоччыну.

Паводле Яраслава Берніковіча, яшчэ раней можна было рабіць такую працэдуру як праймерыз, калі быў Домаш, Мілінкевіч:

– На сённяшні дзень я згодны з тым, што ў нас павінен быць адзіны лідар. А калі казаць пра ўдзел у выбарах, я – супраць удзелу ў выбарах. Чым будзе адрознівацца Севярынец ад Тані Караткевіч? Нічым. Тым, што Севярынец можа заклікаць на плошчу. Але чым скончыцца «плошча», таксама невядома.

Выбараў няма. Чаго вы ідзяце на гэтыя выбары? Непатрэбна рабіць легітымным нашага прэзідэнта.

Як зазначае Яраслаў Берніковіч, прэзідэнта ў двухкоссі, бо колькі ўжо можна – наступіла пара сыходзіць.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Яраслава Берніковіча