«Трэба заблакаваць, каб муха не праляцела», – Пуцін сказаў Шайгу, як дзейнічаць у Марыупалі



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся ў Крамлі з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу. Шайгу паведаміў, што Марыупаль ужо вызвалены, сітуацыя там спакойная, баевікі застаюцца ў «Азоўсталі» – там заблакаваныя больш за дзве тысячы нацыяналістаў, паведамляе РІА Новости.

«У Марыупалі баевікі чатыры разы прыкрываліся мірнымі жыхарамі падчас ад’езду, выганяючы іх з падвалаў. Завод «Азоўсталь» з украінскімі баевікамі і замежнымі наймітамі «надзейна заблакаваны», – сказаў Шайгу. Пуцін назваў штурм «Азоўсталі» немэтазгодным і загадаў яго зняць. «Не трэба лазіць па катакомбах, трэба перакрыць прамзону, каб муха не ляцела», – сказаў расейскі лідар.

Баявую працу у Марыупалі ён назваў паспяховай і павіншаваў Шайгу.

Паводле gazeta.ua