Трэцяя гадавіна фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
16 гадоў таму
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсіфікацый.
Паводле агучаных ЦВК звестак, Аляксандр Лукашэнка набраў 80,1%, Святлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай.
Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсій, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі.
Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасць.