Трэцяя партыя прайшла перарэгістрацыю ў Беларусі
Міністр юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка плануе днямі ўручыць дакумент аб перарэгістрацыі партыі лідару Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) Аляксандру Хіжняку, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінюста.
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці была заснавана 26 чэрвеня 1993 года. Але з таго часу ніяк сябе не праявіла.
Раней Мінюст перарэгістраваў Ліберальна-дэмакратычную партыю (ЛДП) і Камуністычную партыю Беларусі (КПБ). Яшчэ раней рэгістрацыю прайшла новая партыя, створаная ў сакавіку на базе пралукашэнкаўскай арганізацыі «Белая Русь». Яе афіцыйная назва — «Беларуская партыя «Белая Русь».
Цяпер у Беларусі застаюцца чатыры партыі: «Белая Русь», ЛДП, КПБ і РППС. Усе яны — пралукашэнкаўскія.