Тры гады з першага агітацыйнага пікету Святланы Ціханоўскай у Менску
19-га ліпеня 2020 года ў Менску адбылася першая сустрэча Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай з выбарнікамі на плошчы Бангалор.
Пра далейшую стратэгію беларускага руху ў свеце разважае лідарка дэмакратычнай Беларусі, кіраўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская:
– Стратэгія – знайсці магчымасці націснуць на рэжым знутры краіны і звонку. Палітычна, эканамічна. Не даць магчымасці Лукашэнку перагарнуць гэтую старонку. Гэта выпрабаванне для беларусаў. І нам зараз як ніколі трэба яднанне. Трэба зразумець, што кожны нясе адказнасць за будучыню краіны. А таксама нясе адказнасць за тых, хто ахвяраваў сваёй свабодай, а хто і сваім жыццём, каб мы змаглі працягнуць іх справу.
На гістарычным мітынгу на Плошчы Бангалор 19-га ліпеня 2020 года Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў бараніць свой выбар: «Нават калі выбары будуць свальсіфікаваныя, мы ведаем, што народ падымецца з канапаў і будзе абараняць свае галасы!»
Беларускае Радыё Рацыя