Тры кнігі пра коку для Рымскага Папы
Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес у час сустрэчы з Рымскім Папам Францыскам у Ватыкане падарыў пантыфіку ажно тры кнігі пра карысць кокі. У гэтых кнігах лісты кокі разглядаюцца як дыетычны прадукт і сродак для пахудання. Маралес таксама расказаў Папу Францыску, што быў змушаны рэгулярна ўжываць лісты кокі з-за праблемаў свайго здароўя.
У час ранейшага візіту пантыфіка ў Балівію ў 2015 годзе Маралес прэзентаваў Папу ўкрыжаванне, вырабленае з камуністычных сімвалаў – сярпа і молата. Папа Рымскі тады ўстрымаўся ад каментароў.
Беларускае Радыё Рацыя