Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Лукашэнкі
Валерый Цапкала анансуе расследаванне пра схемы Аляксандра Лукашэнкі. Апазіцыйны палітык, былы кіраўнік беларускага ПВТ, які цяпер жыве ў Латвіі, піша ў Telegram, што расследаванне ўжо гатовае і будзе апублікавана на працягу тыдня.
“Літаральна на працягу тыдня я апублікую відэа, якое канчаткова раскрые вяршыню айсберга схем па адмыванні дзяржаўных грошай на асабістыя рахункі, — сцвярджае Цапкала. — Гэта расследаванне заняло працяглы час… Аднак, некаторыя фірмы, рахункі, мільёны даляраў бюджэтных грошай, якія ляцяць у афшоры, я пакажу ўжо хутка”, – піша Цапкала.
Сёлета ў сакавіку ўжо з’явіўся фільм “Лукашэнка. Залатое дно”, які набраў на YouTube больш за 6 мільёнаў праглядаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: telemetr.me/content/tsepkalo2020