Цапкала і Пракоп’еў стварылі фонд для сябраў выбарчых камісій
Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала і рэстаратар Вадзім Пракоп’еў стварылі фонд дапамогі, каб падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсіфікаваць выбары і публічна раскажуць пра рэальныя вынікі выбараў на сваіх участках.
Паводле слоў Цапкалы, у фонд ужо пачалі паступаць сродкі ад бізнесоўцаў беларускага паходжання, якія знаходзяцца ў Расеі, чакаецца паступленне грошай з Польшчы ад беларускай дыяспары.
«Старшынём назіральнай рады фонду прапануем зрабіць Станіслава Багданкевіча», – сказаў Цапкала.
Беларускае Радыё Рацыя