Цапкалу здымаюць з выбараў



Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі пра вызначэнне колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі свае подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

Згодна з гэтым дакументам, мяжу ў 100 тысяч подпісаў пераадолелі шэсць прэтэндэнтаў: Аляксандр Лукашэнка – 1 мільён 939 тысяч 572 подпіса, Віктар Бабарыка – 165 тысяч 774, Ганна Канапацкая – 146 558, Сяргей Чэрачэнь – 143 109, Андрэй Дзмітрыеў – 106 841, Святлана Ціханоўская – 104 757, Валерый Цапкала – 75 249.

Дадзеныя Цэнтрвыбаркама па некаторых кандыдатах істотна разыходзяцца з інфармацыяй пра колькасць подпісаў, пададзеных у выбаркамы, якую раней паведамлялі самі прэтэндэнты або іх штабы. Сяргей Черачэнь заяўляў, што ў яго падтрымку пададзена 106,5 тысяч подпісаў, Ганна Канапацкая казала аб крыху больш за 110 тысячах.

Аляксандр Лукашэнка казаў пра амаль два мільёны сабраных у яго падтрымку подпісаў (колькі было пададзена ў выбаркамы, пакуль невядома). Штаб Віктара Бабарыкі падаў 365 тысяч подпісаў. Валерый Цапкала казаў пра 160 тысяч подпісаў, Святлана Ціханоўская – пра больш чым 110 тысяч, Андрэй Дзмітрыеў называў лічбу 105-107 тысяч сабраных подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя