У акупаваны Луганск увайшла калона ваеннай тэхнікі (абноўлена)
У акупаваны Луганск увайшла вялікая вайсковая калона з машын. Як інфармуе Цензор.НЕТ, відэа, знятае жыхаром акупаванага горада, апублікаваў рэсурс „Другой Луганск”.
Увага, відэа ўтрымлівае ненарматыўную лексіку.
Маніторынгавая місія АБСЕ зафіксавала, як у горад заязджае ваенная тэхніка.
Фота СММ АБСЕ/Facebook
У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны пацвердзілі ўцёкі кіраўніка так званай ЛНР Ігара Платніцкага ў Расею. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента камунікацыі МУС Арцём Шаўчэнка ў facebook.
* * *
Цэнтр Луганска, уключаючы адміністрацыйныя будынкі, захоплены групай невядомых людзей у вайсковай форме без знакаў адрознення.
Кіраўнік самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі (ЛНР) Ігар Платніцкі загадаў ім вызваліць горад, аднак яны загад праігнаравалі.
Невядомыя блакуюць доступ да адміністрацыйных будынкаў.
Пра гэта гаворыцца ў сюжэце ГТРК ЛНР.
Луганскі журналіст Андрэй Дзіхцярэнка на сваёй старонцы ў Facebook адзначае, што сілавікі ўзброены ручнымі гранатамётамі. Паводле яго дадзеных, да будынка МУС ЛНР падагналі БТР.
Мясцовыя СМІ мяркуюць, што акцыя можа быць ініцыяваная кіраўніцтвам МУС ЛНР пасля адхілення міністра ўнутраных спраў рэспублікі Ігара Карнета. Паступала інфармацыя, што адхілены Карнет забарыкадаваўся ў будынку МУС разам з былымі байцамі „Беркута”, а будынак ачапілі ўзброеныя людзі, лаяльныя Платніцкаму.