Цэнтральная выбарчая камісія заручылася падтрымкай сілавікоў
Кіраўнік ведамства Ігар Карпенка ўчора сустрэўся з камандаваннем унутраных войскаў, дзе па вялікаму рахунку заклікаў іх не дапусціць будзь-якіх пратэстных праяў падчас надыходзячай электаральнай кампаніі і непасрэдна 25 лютага – ў адзіны дзень галасавання.
“Рэжым узмоцнена рыхтуецца, але перадумоў для пратэстаў няма”, – мяркуе грамадскі актывіст з Берасцейшчыны:
-На жаль, пра гэта мы не можам зараз казаць. У грамадстве зараз пануе больш страх. Людзі запужаныя і большасць людзей проста ў роспачы. Ёсць, канешне, людзі, якіх гэта злуе, але такія людзі ў меншасці. Пакуль я такой тэндэнцыі, каб людзі масава выйшлі на вуліцу, не бачу.
Суразмоўца дадае, што рэха падзей 2020 года ў краіне дагэтуль моцнае, таму ўлады панічна баяцца нават самых нязначных публічных праяў нязгоды з афіцыйнай пазіцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя