Цэнтрвыбаркам не пагаджаецца, каб галасаваць толькі з пашпартам
У Беларусі працягваецца прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Упершыню на паседжанне Цэнтральнай выбарчай камісіі былі дапушчаны прадстаўнікі недзяржаўных структур. Паводле слоў кіраўніка кампаніі “Права Выбара-2015” Дзяніса Садоўскага, асабліва востра гучала пытанне па дакумантах, якія даюць права на ўдзел у галасаванні. Ігар Лялькоў, прадстаўнік Таццяны Караткевіч, настойваў, што галасаваць можна толькі з наяўнасцю пашпарта.
Дзяніс Садоўскі:
– На гэта Лідзія Міхайлаўна выказала меркванне, што гэта абмяжуе магчымасць выбарцаў, як, напрыклад, прагаласуюць студэнты, бо, па словах Лідзіі Міхайлаўны, бацькі накіроўваюць студэнтаў у Менск вучыцца і часта не даюць ім пашпарт.
Дзяніс Садоўскі падсумаваў, што паседжанне адбывалася ў савецкіх традыцыях, а ўсе рашэнні прымаліся адзінагалосна. Ігар Лялькоў падаў скаргу на адпаведнае рашэнне ЦВК.
Беларускае Радыё Рацыя