Цэнтрвыбаркам зацвердзіў парадак галасавання грамадзян з COVID-19



Цэнтрвыбаркам Беларусі сваёй пастановай зацвердзіў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Вызначана, што галасаванне выбаршчыкаў з COVID-19 не праводзіцца на ўчастках для галасавання, на тэрыторыі якіх яны зарэгістраваныя па месцы жыхарства або месцы знаходжання.

Згодна з пастановай, тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак альбо выезду членаў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка. Арганізацыі аховы здароўя таксама павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальніцах, ва ўчастковыя камісіі.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на 1 жніўня колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула амаль шасцідзесяці васьмі тысяч. Памерлі 563 асобы.