Ці адмовіцца Крэмль ад ідэі інкарпарацыі Беларусі?
Менск – Масква. Ці сапраўды Уладзімір Пуцін ужо не збіраецца працягваць свае ўладныя паўнамоцтвы пасля 2024 году праз інкарпарацыю Беларусі?
Сваім меркаванне дзеліцца жыхар Масквы, беларускі журналіст Алесь Чайчыц:
– Прынамсі, гэтыя людзі хочуць, каб мы лічылі, што гэты варыянт адышоў на другі план. Ці сапраўды ён адышоў, мы ведаць не можам. Ці ён не ўсплыве раптоўна ў нейкі момант, калі для гэтага складуцца зручныя ўмовы, мы таксама ведаць не можам.
Па словах Чайчыца, Беларусь расейскаю элітай успрымаецца як страчаная тэрыторыя, якая рана ці позна мусіць быць вернутая. І ў гэтай парадыгме будзе выбудоўвацца ўся палітыка Крамля ў адносінах да Беларусі на сярэдне- і доўгатэрміновую перпектыву.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
