Анджэй Дуда заклікаў ЕЗ прыняць новы пакет санкцый супраць уладаў Беларусі (абноўлена)



Анджэй Дуда заклікаў ЕЗ прыняць новы пакет санкцый супраць афіцыйных уладаў Беларусі.

Падчас свайго візіту ў Вільню прэзідэнт Польшчы заявіў, што гэта будзе адказам рэжыму Лукашэнкі на развязванне міграцыйнага крызісу.

– Мы хацелі б дапамагчы тым асобам, якія знаходзяцца на мяжы праз улады Беларусі. Мы хацелі ім дапамагчы і высылалі ім гуманітарную дапамогу. Але ёсць так, як сказаў прэзідэнт Наўседа, – гібрыдная атака рэалізуецца ўладамі Беларусі супраць Еўрапейскага Звязу.

У Літве прэзідэнт Дуда сустрэўся з літоўскім калегам Гітанасам Науседам. Адна з галоўных тэмаў візіту – ахова межаў з Беларуссю.

* * *

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, узгадваючы панядзелкавую размову з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам, сказаў, што можа развеяць асцярогі наконт магчымасці ўвядзення кантролю на польска-нямецкай мяжы. Прэзідэнт Штайнмаер не меў такога сігналу, дадаў ён.

Прэзідэнт Польшчы, які сёння знаходзіцца з візітам у Вільні, падчас прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам адказаў на пытанні пра падтрымку польскіх памежных службаў на мяжы з Беларуссю нямецкімі паліцыянтамі і ўвядзенне кантролю на польска-нямецкай мяжы.

Прэзідэнт Дуда адзначыў, што „нам патрэбна палітычная дапамога, падтрымка з боку ЕЗ, праз лепшыя юрыдычныя рашэнні і дзеянні, якія б перашкодзілі рэжыму Беларусі, які праводзіць гэту гібрыдную атаку”.

У сваю чаргу прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што рашэнне аб будаўніцтве бар’еру на літоўска-беларускай мяжы ўжо прынята і цяпер рэалізуецца:

– Гэта адбываецца павольна, павольней, чым мы чакалі, але работы працягваюцца. Мы таксама атрымалі падтрымку ў пабудове – з Украіны, Эстоніі, Даніі і іншых краін. Тут няма сутыкнення паміж нашай гатоўнасцю будаваць фізічны бар’ер і меркаваннямі інстытутаў ЕЗ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: prezydent.pl