Ці ахвотна выбарцы ідуць на сустрэчы з кандыдатамі?
Кандыдат у Палату Прадстаўнікоў па Івацэвіцкай акрузе №11 Валянцін Лазарэнкаў сваю першую сустрэчу правёў у вёсцы Спорава. З больш за тысячу жыхароў Спорава на сустрэчу прыйшло крыху больш за 20 чалавек. Сустрэча доўжылася больш за гадзіну. Не абышлося без вострых пытанняў з боку ўлады. Адно з іх – пра склад камісій – выклікала спрэчкі, пасля чаго прадстаўнікі ўладаў дэманстратыўна пакінулі залу.
Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што нешматлікая публіка – гэта патэнцыял для будучай работы сацыял-дэмакратаў у гэтых мясцінах:
– Калі б нават 1 чалавек прыйшоў, то я б казаў, што няхай нас меншасць, але ёсць людзі, якія падтрымліваюць ідэю. Сёння прыйшла значная для мяне колькасць – больш за 20 чалавек. Ёсць шанец, што мы ўтворым тут суполку. Я прыехаў з Берасця, нарадзіўся ў Бярозе, але рос якраз у гэтых мясцінах.
Людзі, што прыйшлі на сход, сапраўды лічаць, што іх аднавяскоўцы, якія працуюць на дзяржаўных работах, проста спужаліся, таму і не прышлі. Яшчэ прычына ў гарачай восені, калі пры добрым надвор’і людзі спяшаюцца ўправіцца з палявымі работамі. Ім не да выбараў, якія ў іх жыцці нічога не вырашаюць, кажуць людзі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя