Ці будзе мець выгоду Беларусь ад міграцыйных цэнтраў?



Палітолаг Алесь Лагвінец разважае пра бонусы для краіны, якія яна атрымае ад супрацоўніцтва з Еўразвязам.

Алесь Лагвінец

Як ужо паведамлялася, Еўрасаюз выдзяляе 7 мільёнаў еўра на стварэнне міграцыйных цэнтраў у Беларусі.

Алесь Лагвінец: Сёння ні для каго не сакрэт, што, акрамя ўсяго іншага, ідуць перамовы адносна заключэнне дамовы з Еўразвязам аб спрошчаным візавым рэжыме. І разам з гэтым пагадненнем будзе падпісана таксама дамова аб рэадмісіі. Гэта значыць, усе мігранты, якія нелегальна патрапяць на тэрыторыю Еўразвяза, мусяць прымацца Беларуссю. Нават у межах гэтага магчыма падтрымка ў боку Еўропы. А ўвогуле, еўрапейцы, безумоўна, хочуць зняць з сябе напругу і зменшыць плынь нелегельнай міграцыі.  

РР: Ці будзе мець выгоду Беларусь ад міграцыйных цэнтраў?

Алесь Лагвінец: Для ўладаў тут ёсць пэўная выгода. Яны доўгі час казалі, што мы з’яўляемся надзейным партнёрам Еўропы ў плане бяспекі межаў. Таму для афіцыйнага Менска міграцыйныя цэнтры – чарговы аргумент, каб атрымаць фінансавую дапамогу ад Еўразвязу. Улады хочуць выбіраць тэмы, па якіх хочуць супрацоўнічаць з Еўразвязам. У дадзеным выпадку – гэта для іх цалкам бяспечная тэма. Тым больш, што Беларусь наўрад ці будзе галоўных шляхам для нелегальных мігрантаў. Тут размова хутчэй пра ўцекачоў з краін былога Саюза.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя