Ці будзе ўведзены ў Беларусі каранцін?
Журналіст і прадстаўнік анархічнага руху Мікола Дзядок прагназуе, ці будуць у Беларусі ў бліжэйшы час прынятыя каранцінныя меры.
Многія краіны ўжо з-за пандэміі каронавіруса ўвялі жорсткі каранцін. Напрыклад, у Польшчы ўступаюць у сілу з 25 сакавіка (будуць дзейнічаць да 11 красавіка) новыя правілы каранціна.
Будзе забаронена выходзіць на вуліцу ў групах, большых за дзве асобы (за выключэннем сем’яў). Таксама ў транспарт трэба сядаць, калі занята не болей за палову пасадачных месцаў.
Кантраляваць захаванне правілаў будзе паліцыя, штраф за парушэнне — да 5 тыс. злотых (каля 1,5 тыс. еўра).
Мікола Дзядок: Будзе альбо не будзе ўведзены ў Беларусі каранцін, залежыць ад таго, як далей будуць развівацца падзеі. Упэўнены, што беларускія ўлады буду супраціўляцца гэтаму да апошняга. Але, лічу, як мінімум частковы каранцін неабходны.
РР: Але чаму ў той жа Польшчы і іншых краінах такія жорсткія меры каранціна, а ў Беларусі ўсё гэта ігнаруецца?
Мікола Дзядок: Я не адсочваю сітуацыю ў Польшчы, але сачу за тым, што кажуць беларускія лекары: заставанне дома рэальна затарможавае распаўсюд эпідэміі.
У Польшчы ж жорсткія меры таму, што там усё вырашае не адзін чалавек. Грамадская думка і меркаванні СМІ там баюць значна большую вагу, чым у Беларусі.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ПЦ „Вясна”