Ці чакаць поспеху ад менскай сустрэчы Пуціна і Парашэнкі?



Заўтра, 26 жніўня, у Менску адбудзецца важная сустрэча ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі з лідарамі краін Мытнага Саюза, а таксама з прадстаўнікамі Еўразвяза. Чакаецца, што надзвычай важнай для далейшага развіцця падзей можа быць непасрэдная сустрэча Парашэнкі з Пуцінам.

porosenko-putin.0dfp3mt6q7

Аднак, на думку ўкраінcкага палітолага Віталя Портнікава, ён не мае ілюзій наконт поспеху такой сустрэчы:

–  У цяперашніх умовах дамовіцца з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным немагчыма, бо ён знаходзіцца ў іншай палітычнай рэальнасці. Адзіная карысць ад сустрэчы, якая адбудзецца ў Менску, у тым, што Уладзімір Пуцін страціў сувязь з рэальнасцю, і ў гэтым змогуць пераканацца ўсе: і прадстаўнікі краін Еўраўзвяза, і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На гэты час стала вядома, што Расея рыхтуе чарговы так званы гуманітарны канвой, які накіруецца ва Украіну. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота obozrevatel.com